НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЗБОРНАЯ БЕЛАРУСІ — З НІЧЫЁЙ СА ШВЕЙЦАРЫІ
Галоўная дружына нашай краіны другі раз запар згуляла ўнічыю ў межах кваліфікацыі EURO’2024. Але калі з румынамі абыйшлося без забітых мячоў, дык выязное супрацьстаянні са швейцарцамі атрымалася куды больш выніковым — 3:3.
Прычым падначаленыя іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра да 85-й хвіліне вялі 3:1, аднак захаваць перавагу не здолелі.
У матчы на стадыёне "Кібунпарк" у Санкт-Галене прынялі ўдзел тры футбалісты мінскага "Дынама". Ад стартавага свістка да фінальнага на газоне знаходзіўся цэнтральны абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ: зноў выконваў капітанскія функціі і быў папярэджаны на 4-й хвіліне.
Нападніка Івана БАХАРА замянілі на 64-й (жоўтая картка на 85-й), тады ж у бойку кінулі яшчэ аднаго форварда Ўладзіслава МАРОЗАВА.
У іншым паядынку групы І румыны дома разграмілі андорцаў — 4:0.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Румынія |
8 |
4 |
4 |
0 |
13-4 |
16 |
Швейцарыя |
7 |
4 |
3 |
0 |
20-8 |
15 |
Ізраіль |
6 |
3 |
2 |
1 |
7-7 |
11 |
Косава |
7 |
1 |
4 |
2 |
8-8 |
7 |
БЕЛАРУСЬ |
8 |
1 |
3 |
4 |
7-14 |
6 |
Андора |
8 |
0 |
2 |
6 |
3-17 |
2 |
18.10. БЕЛАРУСЬ — Андора. 21.10. Косава — БЕЛАРУСЬ.
Фота: 20min.ch