Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 8 КАСТРЫЧНІКА Ў 19.00

6.10.2023

У нядзелю, 8 кастрычніка, на стадыёне ФК "Мінск" (вул. Маякоўскага, 127/3) адбудзецца ключавы паядынак восені ў айчынным жаночым клубным футболе. Новае сутыкненне лідараў чэмпіянату-2023 гарантуе ў першую чаргу мора эмоцый, напругу са стартавага да фінальнага свістка — за такой гульнёй варта назіраць з трыбун! Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Нагадаем, што "Дынама"-БДУФК у гэтым годзе ўжо чатыры разы змагалася з "Мінскам". І нязменна аказвалася мацнейшым — у межах лігі (1:0, 2:1), нацыянальных Кубка (3:2) і Суперкубка (1:1, па пенальці 4:2). Спадзяемся, паспяховая серыя падоўжыцца!

Нашы дзяўчаты выйдуць на поле ў блакітных майках і трусах (галкіпер — цалкам у зялёным).

Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Вольгай Блоцкай з Маладзечна, асістэнтамі якой стануць Ганна Налівайка (Асіповічы) і Настасся Данчанка. Чацвёрты суддзя — Настасся Алешчанка. Інспектар матчу — Аляксандр Яўневіч. Дэлегат АБФФ — Наталля Вараб’ёва (усе — Мінск).

У жывым эфіры супрацьстаянне прынцыповых суперніц пакажа Youtube-канал WF Belarus.