МЕЛЬНІЧЭНКА ЗАБІЎ ЗА ЮНІЁРСКУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2005 год нараджэння, пазмагалася ў спарынгах з прадстаўнікамі айчыннага элітнага дывізіёна-2023.
Трэнерскі штаб Міхаіла Мархеля ў гэтых паядынках задзейнічаў трох гульцоў мінскага "Дынама" — брамніка Івана ШЫМАКОВІЧА, абаронцу Мацвея ДУБАТОЎКУ і нападніка Трафіма МЕЛЬНІЧЭНКУ.
Нагадаем, што нашы хлопцы далучыліся да зборнай адразу пасля вяртання з Балгарыі, дзе разам з партнёрамі па камандзе "бела-сініх" U19 паспяхова выступілі ў стартавым раўндзе Юнацкай лігі УЕФА-2023/24 — пераадолелі бар’ер у выглядзе "Лудагорца" з Разграда (0:1, 2:0).
13.10. Нёман (Гродна) — БЕЛАРУСЬ U19 — 3:5 (ДУБАТОЎКА і МЕЛЬНІЧЭНКА правялі другі тайм, МЕЛЬНІЧЭНКА на 79-й хвіліне ўсталяваў фінальныя лічбы на табло)
15.10. Дынама-Брэст — БЕЛАРУСЬ U19 — 4:1 (ДУБАТОЎКА адпрацаваў ад званка да званка, ШЫМАКОВІЧА і МЕЛЬНІЧЭНКУ замянілі на 60-й хвіліне, МЕЛЬНІЧЭНКУ зноў выпусцілі на поле на 75-й)