КВАРТЭТ ДЫНАМАЎЦАЎ У ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ U17
Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, у хуткім часе пачне ў сталіцы тыднёвы трэнінг-кэмп, у межах якога правядзе на палях АБФФ кантрольныя матчы з равеснікамі з Расіі (12 і 15 кастрычніка).
Трэнерскі штаб Дзмітрыя Караткевіча адправіў выклікі чацвярым прадстаўнікам мінскага "Дынама" — брамніку Кірылу БУЦЕВІЧУ, абаронцам Паўлу АПЯЦЁНКУ і Дзмітрыю ЛЕВАНЦЮКУ, хаўбеку Арцёму ГРАБЦЭВІЧУ.
Адзначым, што Апяцёнак з Грабцэвічам працуюць у дублі "бела-сініх" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Лянцэвіча. А Буцевіч з Леванцюком выступаюць у юнацкім чэмпіянаце-2023/24.
Гэтыя спарынгі стануць для беларусаў заключным этапам падрыхтоўкі да старту ў кваліфікацыі EURO’2024 U17. У другой палове месяца належыць супернічаць за пару пуцёвак у элітны раўнд з шатландцамі, туркамі (гаспадары квартэта) і казахстанцамі.