Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ ПРАВЁЎ УВЕСЬ МАТЧ ЗА МОЛАДЗЕВУЮ ЗБОРНУЮ

17.10.2023

Зборная нашай краіны, сфармаваная з гульцоў не старэйшых за 2002 год нараджэння, не набрала ніводнага ачка ў кастрычніцкіх супрацьстаяннях з фаварытамі групы G адборачнага турніру EURO’2025 (U21). Гэта стала вядома пасля выязной сустрэчы з харватамі — параза 0:2 з мячамі, прапушчанымі на 46+-й і 55-й хвілінах.

На поле стадыёна "Градскі" ў Вяліка-Горыцы выйшлі два прадстаўнікі мінскага "Дынама". Брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ адпрацаваў ад званка да званка, хаўбек Андрэй РЫЛАЧ, які традыцыйна насіў капітанскую павязку, атрымаў жоўтую картку ў кампенсаваны да першага тайма час і быў заменены ў перапынку.

У іншых матчах "пулькі" партугальцы дома адолелі грэкаў — 2:0, андорцы ў родных сценах саступілі фарэрцам — 0:1.

20.11. БЕЛАРУСЬ U21 — Харватыя U21.

 

Г

В

Н

П

М

А

Партугалія U21

4

4

0

0

16-1

12

Харватыя U21

3

2

1

0

8-4

7

Фарэры U21

4

2

1

1

8-8

7

Грэцыя U21

4

1

2

1

4-5

5

Андора U21

6

0

3

3

3-8

3

БЕЛАРУСЬ U21

7

0

3

4

5-18

3

Фота: abff.by