"ЭНЕРГЕТЫК"-БДУ — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 7 кастрычніка, нашу галоўную каманду чакае выязны паядынак 24-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе — са сталічным "Энергетыкам"-БДУ, які прымае супернікаў у Барысаве, на гарадскім стадыёне (вул. Гагарына, 46). Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
КВІТКІ
Кошт — 6 рублёў (для дзяцей да 12 гадоў уваход вольны).
Для заўзятараў "Дынама" выдзелены сектар 1 Усходняй трыбуны.
Набыць квіткі можна анлайн альбо ў дзень гульні — у касах стадыёна з 15.00.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў Барысаве будзе пахмурна, прагназуюцца дажджы — пры тэмпературы +14+16 градусаў.
ФОРМА
Хлопцы Вадзіма Скрыпчанкі выйдуць на поле ў сініх майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Антонам Лашуком з Мінска. Асістэнты — Яўген Раманаў (Магілёў) і Дзмітрый Загарэльскі (Ворша). Чацвёрты суддзя — Мікіта Шыян (Дзяржынск).
Інспектар матчу — Георгій Вярбіцкі (Мінск).
Дэлегат АБФФ — Яўген Капылоў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры назіраць за развіццём падзей можна дзякуючы тэлеканалу "Беларусь 5". Гледачоў з-за мяжы рэспублікі традыцыйна адпраўляем на Youtube-канал АБФФ.
ДУБЛЁРЫ
Рэзервовыя склады пазмагаюцца 1 лістапада.