"ДЫНАМАЎСКІ ПАДКАСТ": ШМАТ ГІСТОРЫЙ І РОЗЫГРЫШ
На Youtube-канале "бела-сініх" выйшаў чарговы выпуск "Дынамаўскага падкаста" — праекта, які аб’ядноўвае за "круглым сталом" прадстаўнікоў усіх каманд нашага клуба.
Гэтым разам жывую, эмацыйную атмасферу стваралі абаронцы Раман БЕГУНОЎ, Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, дзяўчаты з "Дынама"-БДУФК — галкіпер Екацярына ЎЛАСЕВІЧ і форвард Вікторыя ВАЛЮК, а таксама вядоўцы Міхаіл ГАРНАК і Елізавета ГАТАТУЛІНА.
З відэа можна даведацца пра ўмовы ўдзелу ў розыгрышы трох футболак ад тытульнага партнёра — кампаніі Winline.
Прыемнага прагляду!