"ДЫНАМА-МІНСК" U19 ЗАЎТРА СТАРТУЕ Ў ЮНАЦКАЙ ЛІЗЕ УЕФА
У сераду, 4 кастрычніка, каманда "бела-сініх", укамплектаваная футбалістамі 2004-05 гадоў нараджэння, пачне рух на "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2023/24.
Адкрываць праграму 1-га раўнда належыць намінальна дамашняй гульнёй з равеснікамі з балгарскага "Лудагорца". Паядынак адбудзецца на полі суперніка — у Разградзе, на стадыёне "Іглз Нэст". Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Нашы хлопцы прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Андоры на чале з Антуанам К’ярамонці, асістэнтамі якога стануць Андрэў Сімара і Айнхоа Фернандэс Руіс. Чацвёрты суддзя — Георгі Гінчаў (Балгарыя). Інспектар матчу — Кастадын Гергінаў (Балгарыя). Дэлегат УЕФА — Харыс Гвоздзен (Боснія і Герцагавіна).
Дакладнай інфармацыі пра трансляцыю гэтага супрацьстаяння пакуль няма — рэкамендуем сачыць за сацыяльнымі сеткамі мінскага "Дынама" (Instagram, "УКантакце", канал у Telegram).
Фота: uefa.com