"ДЫНАМА-МІНСК" — "МІНСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Прадстаўляем увазе заўзятараў анлайн-варыянт афіцыйнай матчавай праграмкі, якую прэс-служба "бела-сініх" падрыхтавала да сённяшняга чэмпіянатнага супрацьстаяння нашай каманды з "Мінскам".
На 16 старонках — традыцыйна шмат цікавай інфармацыі, у тым ліку статыстычнага характару, а таксама яскравых фатаграфій.
Нагадваем, што папяровую версію можна набыць у пункце продажу клубнай атрыбутыкі і сувенірнай прадукцыі, размешчаным адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку. Пакупайце — і прымайце ўдзел у розыгрышы прызоў у перапынку паядынку!