Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

19.10.2023

У суботу, 21 кастрычніка, наша галоўная каманда правядзе чарговы паядынак чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне — дамашні з "Мінскам" у межах 25-га тура. Стартавы свісток на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) прагучыць у 18.30.

КВІТКІ

Кошт складае 5-10 (на трыбуны) і 30 (у VIP-ложу) рублёў. Купіць можна:

- на Ticketpro

- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй рэспубліцы

- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24, без выходных — з 11.00 да 20.00)

У дзень гульні набывайце квіткі ў касах ля гістарычнай аркі арэны — з 13.00 да 19.30.

Для прыхільнікаў "Мінска" выдзелены сектары В12 і B13.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў цэнтры сталіцы будзе пахмурна, верагодны ападкі. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +5+7 градусаў.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

Уваход на стадыён праз гістарычную арку адкрыецца ў 17.00.

ФОРМА

Гаспадары зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (галкіпер — цалкам у чорным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з мінчанінам Дзмітрыем Дзмітрыевым, асістэнтамі якога стануць Дзяніс Емяльянчыкаў (Гомель) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты суддзя — Вадзім Лянкоўскі (Мінск).

Інспектар матчу — Юрый Майстроў (Фаніполь).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры сачыце за дэрбі дзякуючы тэлеканалу "Беларусь 5". Для замежных гледачоў дасяжна "карцінка" на Youtube-канале АБФФ.

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя склады пазмагаюцца ў нядзелю, 22 кастрычніка, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак а 12-й гадзіне.

Гэта супрацьстаянне пакажа Youtube-канал мінскага "Дынама".