"ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ: ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У чацвер, 2 лістапада, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) адбудзецца галоўнае супрацьстаянне ў айчынным клубным футболе. Наша каманда пазмагаецца з барысаўскім БАТЭ — такая шыльда заўжды прыцягвае павышаную ўвагу і прадракае неверагодны накал барацьбы са стартавага свістка да фінальнага. Пачатак гэтай перанесенай гульні 19-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў топ-дывізіёне — у 18.45.
КВІТКІ
Кошт складае 5-10 (на трыбуны) і 30 (у VIP-ложу) рублёў. Набыць можна:
- праз Ticketpro
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24, без выходных — з 11.00 да 20.00)
У дзень паядынку купляйце квіткі у касах ля гістарычнай аркі арэны — з 11.00 да 19.45.
Для прыхільнікаў БАТЭ выдзелены сектары В12 і В13.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе воблачна, ападкаў не чакаецца — пры тэмпературы +6+8 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
У 16.45 адкрыюцца абодва ўваходы на стадыён з боку вул. Кірава.
Пераканаўча просім прыязджаць загадзя — каб унікнуць праблем з пападаннем на трыбуны.
ФОРМА
Гаспадары поля прымераць сінія майкі і трусы (брамнік — увесь у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
"Класіка" абслужыць брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам, асістэнтамі якога стануць Аляксей Кавалёў (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск). Чацвёрты суддзя — Дзмітрый Маркаў (Магілёў).
Інспектар матчу — Віктар Чэрнік (Гродна).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры сустрэчу прынцыповых супернікаў пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Гледачам з-за мяжы прапануецца назіраць за развіццём падзей праз Youtube-канал АБФФ.