"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДЫНАМА-БРЭСТ": 15 КАСТРЫЧНІКА Ў 15.30
У нядзелю, 15 кастрычніка, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А адбудзецца паядынак 30-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2023 — наша каманда праэкзаменуе аднаклубніц з Брэста. Стартавы свісток прагучыць у 15.30.
Запрашаем заўзятараў на гульню! Уваход вольны.
Падначаленыя Юрыя Малеева прымераць бірузовыя майкі і сінія трусы (брамніца — цалкам у зялёным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала такая брыгада арбітраў: галоўны суддзя — Вольга Блоцкая (Маладзечна), асістэнты — Настасся Данчанка (Мінск) і Ганна Налівайка (Асіповічы). Чацвёрты — Дзмітрый Савін (Мінск). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей можна на Youtube-канале WF Belarus.