ДУШАН БАКІЧ ЗГУЛЯЎ ЗА РОДНУЮ ЗБОРНУЮ
Нацыянальная зборная Чарнагорыі правяла ў родных сценах кантрольны паядынак з ліванцамі. І ўзяла верх — 3:2.
На поле стадыёна "Градскі" ў Падгорыцы ў стартавым складзе гаспадароў выйшаў футбаліст мінскага "Дынама" Душан БАКІЧ — і быў заменены ў перапынку пры ліку 2:0.
Для 24-гадовага форварда гэта чацвёрты матч у шэрагах галоўнай дружыны сваёй краіны.
У аўторак, 17 кастрычніка, чарнагорцаў чакае выязное дэрбі з супернікамі з Сербіі.
Фота: fscg.me