ДУШАН БАКІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "МІНСКАМ"
У суботу, 21 кастрычніка, "бела-сінія" ў родных сценах прымалі землякоў з "Мінска" ў межах 25-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе. Дэрбі завяршылася на карысць гаспадароў — 1:0.
Найлепшым гульцом матчу ў складзе мінскага "Дынама" прызнаны чарнагорскі форвард Душан БАКІЧ, які на 13-й хвіліне забіў адзіны ў той вечар мяч.
Узнагародай лаўрэату традыцыйна аказаўся ўнушальны мясны бокс ад надзейнага партнёра нашага клуба — Маладзечненскага мясакамбіната.