ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА-МІНСК" І "ГОМЕЛЯ" ЗГУЛЯЮЦЬ 27 КАСТРЫЧНІКА
У пятніцу, 27 кастрычніка, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) сустрэнуцца рэзервовыя каманды "бела-сініх" і "Гомеля". Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Гэтыя супернікі павінны былі згуляць у межах 23-га тура першынства дублёраў-2023 ў самым пачатку месяца, але дату правядзення матчу змянілі па прычыне ўдзелу нашых хлопцаў у кваліфікацыі Юнацкай Лігі УЕФА-2023/24.
Паслязаўтрашняе супрацьстаянне акажацца для падначаленых Дзмітрыя Лянцэвіча першым пасля датэрміновага заваявання залатых медалёў.
У жывым эфіры за развіццём падзей дазволіць сачыць трансляцыя на Youtube-канале мінскага "Дынама".