ДАНІІЛ ЗОРЫН — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У КАСТРЫЧНІКУ
Заўзятары назвалі найлепшага гульца нашай каманды ў другім восеньскім месяцы.
Пераможцам намінацыі аказаўся 19-гадовы Данііл ЗОРЫН, які атрымае спецыяльны прыз ад тытульнага партнёра сталічнага "Дынама" — кампаніі Winline.
На гэтым адрэзку дыстанцыі расійскі паўабаронца набраў тры ачкі па сістэме "гол плюс пас": аформіў дубль у выязным супрацьстаянні з "Энергетыкам"-БДУ (4:1) і зрабіў выніковую перадачу ў дамашняй сустрэчы з "Мінскам" (1:0).
У галасаванні ў афіцыйным акаўнце "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" адзначылася 369 чалавек. Перавагу Зорыну аддала 190 (51,49%). Далей месцы размеркаваліся так: Душан БАКІЧ — 133 (36,04%), Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ — 21 (5,69%), Раман БЕГУНОЎ — 14 (3,79%), Аляксей ВАКУЛІЧ — 11 (2,98%).