ДАБРАЧЫННЫ АУКЦЫЁН ДЛЯ РЫТЫ ЮШКЕВІЧ
На заўтрашнім дэрбі на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" зноў будзе арганізаваны збор сродкаў для малышкі Рыты Юшкевіч, якая пакутуе на спінальную мышачную атрафію II тыпу.
Просім заўзятараў наведаць фан-зону, размешчаную адразу за ўваходам на арэну праз гістарычную арку, і аказаць пасільную фінансавую дапамогу — шукайце валанцёраў з капілкамі для ахвяраванняў!
Там жа можна набыць тавары ручной працы ад майстроў з усёй Беларусі — выручаныя грошы перавядуць на рахунак для Рыты.
Плюс запрашаем да ўдзелу ў дабрачынным аукцыёне. Неабходна купіць спецыяльны квіточак коштам 5 рублёў, а галоўным лотам стане арыгінальная гульнявая майка нашай каманды сезона-2023 з аўтографамі футбалістаў.
Давайце выратуем жыццё дзяўчынкі разам!