ЧАЦВЁРА "БЕЛА-СІНІХ" АДПРАВІЛІСЯ Ў ТУРЦЫЮ
Зборная Беларусі, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, рыхтуецца адкрыць гульнявую праграму ў межах адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы-2024 U17.
У суботу, 21 кастрычніка, падначаленыя Дзмітрыя Караткевіча сустрэнуцца з шатландцамі, у аўторак, 24-га, — з туркамі (гаспадары групы 7), у пятніцу, 27-га, — з казахстанцамі.
Прыняць удзел у гэтых супрацьстаяннях могуць футбалісты мінскага "Дынама" — галкіпер Кірыл БУЦЕВІЧ, абаронцы Павел АПЯЦЁНАК і Дзмітрый ЛЕВАНЦЮК, хаўбек Арцём ГРАБЦЭВІЧ.
Адзначым, што на коне — дзве пуцёўкі ў элітны раўнд.
Фота: vk.com/belarusff