Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БЕЗГАЛЯВАЯ НІЧЫЯ Ў СЛАВЕНІІ

31.10.2023

Галоўная жаночая зборная нашай краіны закрыла кастрычніцкую праграму матчаў у межах адборачнага турніру Лігі нацый-2024. Абедзве сустрэчы са славенкамі завяршыліся ўнічыю. Некалькімі днямі раней быў зафіксаваны лік 1:1 ва ўмоўна дамашнім супрацьстаянні, а на выездзе абыйшлося без галоў — 0:0.

На поле стадыёна "Фазанерыя" ў горадзе Мурска-Собата ў складзе госцій з’явілася сем футбалістак мінскага "Дынама"-БДУФК. Ад званка да званка адпрацавалі абаронцы Ксенія КУБІЧНАЯ і Юлія СЛЯСАРЧЫК, хаўбек Настасся ЛІННІК, якая звычна апранула на рукаў капітанскую павязку. Яшчэ адзін гулец сярэдняй лініі Ганна ПІЛІПЕНКА атрымала папярэджанне на 24-й хвіліне і датэрмінова рушыла ў распранальню на 81-й, калі ўбачыла перад сабой паўторную жоўтую картку. Вінгера Настассю ШУПО замянілі на 65-й, замест страйкера Вікторыі ВАЛЮК на 94+-й умацаваць цэнтр абароны адправілі Арыну СІТНІКАВУ.

У іншым паядынку групы 4 дывізіёна В чэшкі ў родных сценах не адолелі басніек — 2:2.

 

Г

В

Н

П

М

А

Боснія і Герцагавіна

4

2

2

0

6-4

8

Чэхія

4

2

1

1

6-4

7

Славенія

4

0

3

1

2-4

3

БЕЛАРУСЬ

4

0

2

2

3-5

2

1.12. БЕЛАРУСЬ — Чэхія. 5.12. Боснія і Герцагавіна — БЕЛАРУСЬ.

Фота: vk.com/belarusff