БЕЗ ГАЛОЎ У БУДАПЕШЦЕ
Галоўная дружына нашай краіны ў межах кваліфікацыі EURO’2024 ў намінальна дамашнім супрацьстаянні прымала апанентаў з Румыніі. Фінальны свісток зафіксаваў нічыю 0:0.
У гульні ў венгерскім Будапешце паўдзельнічала трыа прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Ад званка да званка адпрацаваў з капітанскай павязкай на рукаве цэнтральны абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ. На 73-й хвіліне адбылася замена ў лініі атакі: замест Уладзіслава МАРОЗАВА, які святкаваў у той дзень 23-годдзе, на газоне з’явіўся Іван БАХАР. І літаральна тут жа ўбачыў перад сабой жоўтую картку.
У іншым матчы групы I касавары на выездзе адолелі андорцаў — 3:0.
У нядзелю, 15 кастрычніка, беларусы будуць гасціць у швейцарцаў.
Фота: frf.ro