АРЦЁМ БЫКАЎ І ДАНІІЛ ЗОРЫН — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 24-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла сваю версію "каманды тыдня" па выніках 24-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
Туды трапілі два гульцы мінскага "Дынама", якое на выездзе ў эфектным стылі адолела "Энергетык"-БДУ — 4:1.
Арцём БЫКАЎ адкрыў лік у 7-й хвіліне плюс запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал. Даніілу ЗОРЫНУ за экватарам другога тайма спатрэбілася на афармленне галявога дубля ўсяго 115 секунд.
Адзначым, што для вопытнага ўніверсала гэта трэцяе ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную (таксама пасля 12-га і 17-га тураў), для расійскага хаўбека — другое (пасля 21-га).