АБМЕРКАВАЛІ ПЫТАННІ БЯСПЕКІ ДАРОЖНАГА РУХУ
Зал для прэс-канферэнцый Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" стаў месцам правядзення сустрэчы з начальнікам аддзела ДАІ Ленінскага раёна РУУС Мінска падпалкоўнікам міліцыі Паўлам Ангар’янам.
Візіт Паўла Аляксандравіча адбыўся ў межах рэспубліканскай акцыі "Не будзь невідзімкай на дарозе" і Адзінага дня бяспекі дарожнага руху пад назвай "Стой, машына, цішэй ход! На дарозе пешаход", а таксама сацыяльнага раўнда "Час стаць заўважным".
Супрацоўнікі офіса і трэнеры Акадэміі нашага клуба атрымалі шмат карыснай, пазнавальнай інфармацыі з нагоды плюс мелі магчымасць задаць пытанні.