Наступны матч Днепр 27 красавіка (20:15) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

2022

09.06.2022

Вынікі матчаў маладзёжнай каманды.

08.06.2022

Вынікі таварыскіх матчаў юнацкіх зборных.

08.06.2022

Дзень нараджэння ў нас, aле падарункі - дзецям.

07.06.2022

Серыя сюжэтаў на Беларусь 1.

07.06.2022

Майстар-клас ад нашага галкіпера Данііла Шапко.

06.06.2022

Гуляем у свой Дзень нараджэння!

06.06.2022

Маладзечненскі мясакамбінат - новы смачны партнёр нашага клуба.

05.06.2022

Напярэдадні міжнароднай паўзы 1982 г.

04.06.2022

Вынікі 10 тура жаночай лігі.

03.06.2022

Фільм пра легендарнага дынамаўца.

03.06.2022

Новае супрацоўніцтва нашага клуба.

02.06.2022

Эдуард Малафееў адзначыў сваё 80-годдзе.

02.06.2022

Юбілей легенды мінскага "Дынама"!

01.06.2022

Міжнародны турнір па міні-футболе на траве.

01.06.2022

ФК "Дынама-Мінск" віншуе ўсіх юных аматараў футбола.

31.05.2022

Абіраем найлепшага футбаліста ў траўні.

31.05.2022

Адбылося лёсаванне 1/16 фіналу "Парыматч - Кубак Беларусі па футболе" сезону 2022/2023.