ЗОРАН ЁСІПАВІЧ - ФУТБОЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Мы рады паведаміць, што кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў швейцарскі нападаючы Зоран Ёсіпавіч. Кантракт разлічан да канца бягучага сезону.
Зоран нарадзіўся 25 жніўня 1995 года ў Парадзіза (Швейцарыя), потым першыя футбольныя гады правёў у складзе «Лугана», а таксама ФК «Кьяса», перабраўся ў акадэмію «Ювентуса», выступаў у складзе каманды U19. У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з італьянскай камандай «Навара» (зараз гуляе ў Серыі С). У пачатку сезона-2014 быў аддадзены ў арэнду «Лугана» на два гады. За швейцарскі клуб Ёсіпавіч правёў 23 матчы і забіў 2 голы.
Наступным клубам Зорана стаў «Арау» (Швейцарыя). 55 матчаў, 12 галоў і 5 галявых перадач - статыстыка нападаючага ў складзе гэтай каманды. У 2017 годзе Ёсіпавіч адправіўся ў італьянскі «Кьяса», дзе гуляў на працягу двух гадоў. За гэты час Зоран прыняў удзел у 61-м матчы, забіў 20 галоў і аддаў 3 выніковыя перадачы.
У 2019 годзе на правах свабоднага агента быў падпісаны кантракт з балгарскім «Бярое» (Стара Загора). У складзе гэтай каманды форвард адгуляў 20 матчаў і вызначыўся 6 галамі і галявой перадачай. У наступным сезоне стаў футбалістам гішпанскай «Сельты Б», а ў пачатку 2022 года вярнуўся ў «Лугана», які пакінуў у летнім трансферным акне.
У складзе бела-блакітных гулец выступіць пад нумарам 11. Футбольны клуб «Дынама-Мінск» вітае Зорана ў нашых шэрагах і жадае яму паспяховай кар'еры ў складзе дынамаўцаў!