Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЖАНОЧАЯ ЛІГА ЧЭМПІЁНАЎ: УПЭЎНЕНАЯ ПЕРАМОГА Ў МАТЧЫ

18.08.2022

У першым матчы жаночай Лігі Чэмпіёнаў УЕФА паміж камандамі "Дынама-БДУФК" і "Лакаматыў" (Стара Загора) упэўненая перамога засталася за нашымі дзяўчатамі. Выніковы лік гульні - 5:0.

Першы гол у раму балгарскай каманды забіла Ганна Піліпенка на 33-й хвіліне. Потым на апошняй хвіліне першага тайма вызначылася Вікторыя Валюк. У другой палове сустрэчы падапечныя Юрыя Малеева здолелі забіць яшчэ тры галы без адказу суперніц.

Стартавы склад "Дынама-БДУФК": Уласевіч, Вуланія Дабда, Сісэ, Слясарчык (Папова, 80), Ндзана Фег, Рамалепе, Ліннік, Піліпенка (к), Шлапакова (Харашчак, 55), Маркушэўская (Дудко, 25; Шуппо, 25; ), Валюк (Сцяжко, 80).

Запасныя гульцы: Кавальчук, Сцяжко (80), Дудко (25), Шуппо (80), Ціхаводава, Мікалаенка, Папова (80), Сітнікава, Харашчак (55).

Галы: Піліпенка, 33, 87; Валюк, 45+2, 75; Ліннік, 67.

Адзначым, што другі матч чакае дзяўчат у нядзелю, 21 жніўня, таксама ў 11:00. Саперніцы "Дынама-БДУФК" вызначацца сёння ў матчы паміж аўстрыйскай камандай "Санкт-Пельтэн" і македонскім "Любоцінам".

Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!