ЮРЫ МАЛЕЯЎ: КАМЕНТАРЫ
Каментары Юрыя Іванавіча перад адпраўленнем "Дынама-БДУФК" на першыя матчы жаночай Лігі Чэмпіёнаў.
Юры Іванавіч, гульня з АБФФ WU-19 стала заключнай перад выездам дзяўчат на матчы еўракубкаў. Ці задаволеныя вы матчам і ці можна зрабіць выснову, што гэты стартавы склад, які выйшаў на гульню 17 тура, які згуляе з першых хвілін супраць балгарскага "Лакаматыва"?
- Уся тая абойма, якая знаходзілася на футбольным полі і на лаве запасных - наш склад на бліжэйшыя два матчы Лігі Чэмпіёнаў. Што тычыцца гульні супраць АБФФ і стартавага складу... Першапачаткова сапраўды меркаваў, што гэтыя 11 футбалістак і выйдуць у старце на наступнай гульні, але зараз, не буду хаваць, у мяне ёсць некаторыя асцярогі на гэты конт. Звязаны яны з першым таймам, са стартавымі хвілінамі, калі па якасці і змесце. Склаўся ў галаве гэты пазл, але напэўна ўсё ж не, неабходна яшчэ будзе думаць. Стан падрыхтаванасці тых дзяўчат, якія выйшлі на замену, спадабаўася мне нават больш, чым футбалістак, якія пачыналі са стартавага свістка. З чым гэта звязана - трэба разабрацца. У прынцыпе, матчам шмат у чым я задаволены, а тамака далей будзе відаць.
Нас чакае няпросты шлях, толькі 16 чысла каманда прыбудзе ў Македонію, а першую трэніроўку "Дынамо-БДУФК" правядзе 17 жніўня. Ці моцна гэта можа паўплываць на фізічны і псіхалагічны стан футбалістак?
- Толькі гульня ўсё пакажа. Вядома, хацелася б хутчэй дабрацца да пункту прызначэння, але калі ёсць такая сітуацыя, значыць, будзем адштурхоўвацца ад яе. Ніхто не здымае з нас ніякіх задач, ды і ўвогуле нічога страшнага не адбылося. Як гаворыцца, усё, што ні робіцца - усё да найлепшага.
У нязвыкла ранні час пройдзе матч супраць "Лакаматыва" - у 11 раніцы. Калі не сакрэт, чаму быў зацверджаны такі час гульні: клімат ці нешта іншае?
- Вы ведаеце, не магу сказаць, звыкла ці нязвыкла. У нашай каманды заўжды пераважна ранішнія трэніроўкі, для нас у такім часе не будзе вялікай навізны. Не ведаю, як супернік, а мы будзьма гатовы. Думаю, гэта звязана і з кліматам, вы маеце рацыю, а таксама хутчэй за ўсё з магчымасцю асвятлення стадыёна, на якім будуць праходзіць нашы гульні ў Скоп'е.
Пасля траўмы вярнулася ў суботу Настасся Шупо, таксама другі матч Жаночай Лігі пасля вяртання правяла Настасся Шлапакова. Наколькі задаволены вы зараз футбалісткамі?
- Двума Насцямі я задаволены (усміхаецца). Адзінае, што Настассі Шупо адразу пасля гульні сказаў, што варта пасля траўмы ўсё ж гуляць прасцей. Яна пачала са складаных сітуацый, а можна было прасцей увайсці ў гульню. Але тым не меньш, на полі была тая самая Шупо, якая хацела зрабіць усё, таму, паўтаруся, дзяўчатамі я задаволены.
Які план для "Дынама-БДУФК" на бліжэйшыя дні: ці будуць якія-небудзь тактычныя заняткі ці нешта яшчэ?
- Не, у нядзелю днём была аднаўленчая трэніроўка, увечар непасрэдна падрыхтоўка да шляху. Толькі па прыбуцці будзе ў нас тэарытычны занятак, растлумачым камандзе ўсё неабходнае па суперніку, тым больш, там дадаліся новыя гульцы ў каманду, адна з якіх - украінка, якая гуляла ў свой час у Беларусі. У панядзелак яшчэ нас чакае начлег у Славакіі, а потым прыедзем, адыдзем ад шляху і - у бой.