ЮНАЦКАЕ ПЕРШЫНСТВО ВЯРТАЕЦЦА
На наступным тыдні стартуе юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд U-18 – U-15. Распавядаем аб выніках лёсавання для акадэміі мінскага "Дынама" і матчах юнацкіх турніраў.
Фармат першынства, уведзены ў мінулым годзе, захоўваецца: старэйшыя ўзросты ліцэнзіі прадоўжаць выступаць у два этапы, каманды U-15 - у тры.
Зважаем на змены ў рэгламенце: за каманду U-18 могуць выступаць футбалісты 2004, 2005, 2006 і 2007 гадоў нараджэння (якім на момант правядзення матчаў споўнілася 16 гадоў). За каманду U-17 - гульцы 2005-2007 гадоў нараджэння. За каманду U-16 – футбалісты 2007-2008 гадоў нараджэння. За каманду U-15 – гульцы 2008-2009 гадоў нараджэння.
Вынікі лёсавання выглядаюць наступным чынам:
Каманда 2005 года нараджэння патрапіла ў групу "Захад". Супернікамі дынамаўцаў па групе будуць каманды: "Нёман", "Слуцк", ЦРФ, СДЮШАР "Дынама"-3, "Іслач", "Дынама-Брэст", "Арсенал" і "Шахцёр". Першы матч падапечныя Віктара Сокала правядуць супраць СДЮШАР "Дынама"-3. Гульня адбудзецца 29 жніўня ў 17.00 на стадыёне "Дынама-Юні".
Каманда 2006 года нараджэння аказалася ў групе "Усход". Таксама ў гэтай групе гуляюць: "Гомель", "Віцебск", "Славія", БАТЭ, СДЮШАР "Дзвіна", РЦАР-БДУ, "Днепр-Магілёў". Першая гульню дынамаўцаў супраць аднагодкаў з РЦАР-БДУ. Матч пройдзе 3 верасня на "Дынама-Юні".
Каманда 2007 года нараджэння таксама аказалася ў групе "Усход". Сапернікамі падапечных Міхаіла Мустыгіна стануць БАТЭ, "Гомель", ДНК Нацыі, "Віцебск", "Белшына", "Днепр-Магілёў" і РЦАР-БДУ. Бела-блакітныя таксама пачнуць свой шлях у ліцэнзіі 3 верасня ў матчы супраць НФК РЦАР-БДУ. Гульня адбудзецца на "Дынама-Юні". Гульня пройдзе на САК "Алімпійскі", час будзе аб'яўлены пазней.
Каманда 2008 года нараджэння будзе прадстаўлена двума калектывамі. Першая каманда, пад кіраўніцтвам Руслана Азаронка, пачне свае матчы ў групе 8, дзе згуляе супраць СДЮШАР МТЗ, "Іслачы", "Астраўца", і "Мінск-2". Першую гульню нашы хлопцы правядуць супраць у Астраўца на аднайменным стадыёне 4 верасня. Другая каманда (трэнер - Андрэй Сінічын) адправілася ў групу 7, у якой іх чакаюць ДЮСШ-4 (Маладзечна), "Мінск", РЦАР-БДУ, ДЮСШ "Арбіта", і "Смаргонь". 4 верасня дынамаўцы згуляюць са "Смаргонню" на стадыёне "Дынама".