ВЫТОКI. КРОК ДА АЛIМПУ
У мінулыя выходныя ў Капылі (Мінская вобл.) адбыўся заключны этап культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокi. Крок да Алiмпу". Другі сезон арганізатары наведваюць невялікія гарады Беларусі і ладзяць у іх мерапрыемствы, якія раскрываюць культурна-гістарычны патэнцыял рэгіёнаў, а таксама знаёмяць жыхароў і гасцей гарадоў з рознымі відамі спорту.
На гэты раз у Капыль адправілася і каманда ФК "Дынама-Мінск" разам з нашым талісманам Дынамошам і аніматарамі. Яны цэлы дзень праводзілі цікавыя спартыўныя заняткі, ладзілі танцавальныя флэшмобы, знаёмілі наведвальнікаў фестывалю з футболам і дзейнасцю нашага клуба. Асаблівая ўвага была надана інфармаванню аб працы Акадэміі футбола ФК "Дынама-Мінск", усе хлопцы маглі паказаць свае ўменні ў працы з мячом, абмяняцца кантактамі з прадстаўнікамі клуба, каб у далейшым прыехаць на прагляд у Мінск.
ФК "Дынама-Мінск" заўсёды рады прыняць удзел у мерапрыемствах, якія папулярызуюць спорт і здаровы оад жыцця!
Фото :НОК РБ