Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЕНІЯМІНУ АРЗАМАСЦАВУ - 85 ГАДОЎ

01.08.2022

Cёння сваё 85-годдзе адзначае легенда нашага клуба - Веніямін Уладзіміравіч Арзамасцаў!


Веніямін Уладзіміравіч з'яўляецца адным з самых вядомых дынамаўцаў. Нарадзіўся ў 1937 годзе, ва ўзросце 25 гадоў са Смаленска трапіў у мінскае "Дынама". У складзе нашага клуба Веніямін Уладзіміравіч адгуляў 7 гадоў і за гэты час прыняў удзел у 228 матчах, забіў 12 галоў. У першым жа сваім сезоне згуляў ва ўсіх 38 гульнях, а каманда стала ўладальнікам бронзавых медаляў першынства СССР.


Пасля завяршэння футбольнай кар'еры Арзамасцаў адправіўся на трэнерскі масток. Першы час працаваў асістэнтам Эдуарда Малафеева і разам з камандай выйграў першынство Савецкага Саюза ў 1982 годзе. У наступным сезоне Эдуард Васільевіч адправіўся ў алімпійскую зборную, а Веніямін Уладзіміравіч стаў галоўным трэнерам бела-блакітных. Менавіта пад яго кіраўніцтвам каманда дэбютавала ў еўракубках і адразу дайшла да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, а праз год дынамаўцы зноў здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал, але ўжо ў розыгрышы Кубка УЕФА. Таксама ў 1983 годзе мінскае "Дынама" заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату СССР.


Сёння Веніямін Арзамасцаў па-ранейшаму працуе на карысць роднага клуба. Мы ад усёй душы віншуем легендарнага паўабаронцу з днём нараджэння, заслужанага трэнера бела-блакітных! Моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця, Веніямін Уладзіміравіч! Дзякуй за вашу працу!

 

Теги: Сезон-2022