ВЕНІЯМІН АРЗАМАСЦАЎ: 85 ГАДОЎ НА ПОЛІ ЖЫЦЦЯ
Гэты год для мінскага "Дынама" багаты на юбілейныя даты. Сёння свой 85-ты дзень нараджэння адзначае Веніямін Уладзіміравіч Арзамасцаў. І ўжо па традыцыі робіць гэта ў вялікай дынамаўскай сям'і.
Афіцыйныя асобы, футбалісты, трэнеры, кіраўніцтва і ветэраны клуба, а таксама прадстаўнікі СМІ сабраліся сёння на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" каб павіншаваць юбіляра. Некалькі гадзін нефармальных зносін, прыемныя ўспаміны і шчырыя пажаданні чакалі ўсіх удзельнікаў сустрэчы.
ФК "Дынама-Мінск" падрыхтаваў свой падарунак - фільм аб жыцці і без малога 60-гадовай працы Веніяміна Арзамасцава ў клубе - "85 гадоў на полі жыцця". Яго тэле-прэм'ера адбудзецца на канале Яснае-TV сёння ў 21:30, а заўтра фільм будзе даступны на нашым YouTube канале.