ВАЛЯВАЯ ПЕРАМОГА Ў СТАЛІЧНЫМ ДЭРБІ
Сустрэча 16-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж "Дынама" і "Мінскам" завяршылася ўпэўненай перамогай дынамаўцаў.
Важны матч правяла сёння каманда на Нацыянальным стадыёне "Дынама". Бела-блакітныя прапусцілі прыкры гол на 4-ай хвіліне, але ў другім тайме за 20 хвілін здолелі забіць тры! Дубль на рахунку нападаючага Бахара. Ну а галоўнай падзеяй вядома ж стаў гол нашага выхаванца Максіма Швяцова. Адзначым, гэта першы гол абаронцы ў прафесійнай кар'еры.
Стартавы склад мінскага "Дынама": Хаткевіч, Швяцоў, Навумаў (к) (Бахар, 46), Сачыўка, Вакуліч, Быкаў, Грачыха, Канцавы (Кісляк, 83), Казлоў (Калінін, 89), Бакіч (Латыхоў, 72), Ложкін (Дземчанка, 46).
Запасныя гульцы: Шпакоўскі, Сіненка, Кісляк (83), Хавалко, Дземчанка (46), Бахар (46), Калінін (89), Латыхоў (72), Ігар Габрыэль.
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай!