УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА
28 жніўня наша каманда гуляла гасцявы матч супраць "Зеніта". На стадыён ім. С.М.Кірава ўпершыню ў тым сезоне прыйшла 51.000 гледачоў. Да матчу была асаблівая цікавасць. Сустрэча першага круга з гэтай камандай скончылася нулявой нічыёй.
У той дзень на поле выйшлі: Вяргеенка, Бароўскі, Курненін, Янушэўскі, Трухан, Зыгмантовіч (Васілеўскі, 87), Мельнікаў (Бялоў, 86), Пудышаў, Алейнікаў, Гурыновіч, Кандрацьеў.
"Зеніт" актыўна пачаў матч. Але ў гэтым не было нічога дзіўнага. Кожная каманда лічыць за гонар перамагчы лідара. На 11-й хвіліне пасля перадачы Мельнікава мог быць забіты гол у браму "Дынама", але мяч праляцеў крыху вышэй. Адбіўшы некалькі вострых нападаў гаспадароў поля, дынамаўцы сталі часцей і часцей пагражаць браме "Зеніта". І ўжо праз хвілін 20 у гульню ўступалі брамнікі абедзвюх каманд. Хуткія атакі "Дынама" заканчвалі Гурыновіч, Алейнікаў, Зыгмантовіч. Але ва ўсіх выпадках мяч пралятаў міма брамы ці ўдала гуляў галкіпер "Зеніта" Нікалаеў. Так, у канцы тайма толькі кідок брамніка выратаваў зенітаўцаў ад гола пасля найгрубейшай памылкі абаронцаў.
Лік жа быў адкрыты толькі ў другім тайме. Адразу пасля яго пачатку ленінградцы ўсёй камандай кінуліся на штурм брамы лідара. Двойчы мяч толькі цудам не пабываў у сетцы. Але ўсё змянілася на 53-й хвіліне. Гурыновіч атрымаў мяч у штрафной і дакладным ударам у падзенні літаральна з-пад нагі абаронцы галавой забіў мяч. Другі гол быў асабліва крыўдным для "Зеніта". Падчас атакі "Дынама" абаронца ленінградцаў няўдала аддаў мяч свайму брамніку. Гэтым момантам тут жа скарыстаўся Гурыновіч і забіў свой другі гол у гэтай гульні і дзявяты ў чэмпіянаце.
Нават маючы ў запасе два мячы, мінчукі не адмовіліся ад актыўнай гульні. Ленінградцы спрабавалі праводзіць контратакі. Але да фінальнага свістка лік застаўся нязменным - 0:2.
Лідэрства ў чэмпіянаце засталося за "Дынама". Аднак высокая шчыльнасць у верхняй частцы турнірнай табліцы не давала паслабіцца. Наперадзе была гульня супраць маскоўскага "ЦСКА".