Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА

20.08.2022

16 жніўня 1982 г. наша каманда сустракалася ў гасцях з "Чарнаморцам" з Адзесы. У першым крузе сустрэча завяршылася перамогай дынамаўцаў з лікам 2:1.

У гэты дзень на поле выйшлі: Вяргеенка, Шышкін (Зыгмантовіч, 46), Курненін, Янушэўскі, Трухан, Алейнікаў, Гоцманаў, Пудышаў, Кандрацьеў, Гурыновіч, Васілеўскі (Бялоў, 83). З прыкметных змен у складзе можна адзначыць, што ў лініі абароны не гуляў выкліканы ў зборную Бароўскі.

Гульня пачалася з невялікай разведкі. Але ўжо праз некалькі хвілін гаспадары поля завалодалі ініцыятывай. Аднак кожны раз мінчукі паспявалі адбіць атаку. Некалькі разоў небяспечна прарываўся да брамы Шарый. Але кожны раз быў спынены абаронцамі "Дынама". У адказ небяспечна прабілі па браме "Чарнаморца" Гоцманаў і Гурыновіч. Таксама ў пачатку тайма запомніўся магутны ўдар Курненіна, але мяч трапіў у ашэстак.

Усвядоміўшы, што павольная гульня да дабра не прывядзе, "Чарнаморац" узняў тэмп, смялей стаў біць па браме Вяргеенкі здалёк. На 38-й хвіліне Паконін нечакана перахапіў мяч, адпраўлены Пудышавым партнёру, і апынуўся адзін у штрафной плошчы мінчукоў. Гол здаваўся немінучым, але паўабаронца адзясітаў паслаў мяч побач са штангай.

Выправіўся Паконін праз чатыры хвіліны. "Чарнаморац" атрымаў права на штрафны метрах за 20 ад брамы "Дынама". Наша каманда ўзвяла масіўную сценку, але Паконін абышоў яе, даслаўшы хітрым кручаным ударам мяч пад ашэстак - 1:0.

Пасля перапынку дынамаўцы ўсёй камандай кінуліся каб адгуляцца. Але чамусьці абмяжоўваліся толькі накідамі ў штрафную суперніка. Наступы вязлі ў абароне "Чарнаморца", а контратакі адзясітаў былі вострыя і небяспечныя. Завалодаць ініцыятывай дынамаўцы здолелі толькі за чвэрць гадзіны да заканчэння сустрэчы. Былі і небяспечныя моманты, але Кандрацьеў з васьмі метраў прабіў міма брамы, а мяч пасля ўдару Зыгмантовіча трапіў проста ў рукі брамніку "Чарнаморца". І зваротным узяццем брамы ні адзін з нападаў не ўвянчалася.

Вынік сустрэчы 1:0, гэта параза "Дынама" дазволіла асноўным канкурэнтам нашай каманды - дынамаўцам Тбілісі і "Арарату" - скараціць разрыў з лідэрам.