УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА
Гэтымі летнімі днямі ў 1982 годзе ў нашай каманды быў вельмі шчыльны графік. Трэцяя выязная гульня запар і чацвёртая за 11 дзён адбылася 27 ліпеня ў Ташкенце супраць "Пахтакора".
Мінскае "Дынама" згуляла наступным складам: Вяргеенка, Бароўскі, Курненін, Янушэўскі, Трухан, Пракапенка (Бялоў, 88), Зыгмантовіч (Румбуціс, 88), Пудышаў, Алейнікаў, Гурыновіч, Кандрацьеў.
Ташкентцы пачалі сустрэчу з мінчукамі павёўшы атакі на браму дынамаўцаў буйнымі сіламі. Ужо на 4-й хвіліне здарыўся небяспечны момант ля дынамаўскай брамы. Але пахтакораўцы перашкодзілі адзін аднаму. Мінчукі спачатку сканцэнтравалі галоўную ўвагу абароне, а затым выраўнялі гульню. У першым тайме Гурыновіч і Пракапенка стварылі некалькі вострых сітуацый каля брамы гаспадароў поля. Але галоўныя падзеі гульні разгарнуліся пасля перапынку. На 55-й хвіліне Гурыновіч адкрыў лік, ён жа яго падвоіў на 71-й, моцна прабіўшы здалёк дакладна ў "дзявятку". У канцы матчу ташкентцы кінулі ўсе сілы на спробы ўзяць дынамаўскую браму, і забіць хаця б гол прэстыжу. Аднак, атрымаўшы момант для контратакі, на 87-й хвіліне браму суперніка ўразіў Алейнікаў з перадачы, зноў жа, Гурыновіча.
Заключная гульня першага круга завяршылася з лікам 0:3 на карысць "Дынама". Каманда вярнулася ў Мінск і рыхтавалася сустракаць сваіх аднаклубнікаў з Тбілісі. Дарэчы, у першым крузе мінскае "Дынама" пацярпела ад тбілісцаў самую буйную паразу. Гэта быў шанец узяць рэванш. Натуральна, гэта выклікала падвышаную цікавасць у заўзятараў - больш за 50 тысяч чалавек сабралася ў гэты вечар на стадыёне.
3 жніўня "Дынама" згуляла наступным складам: Вяргеенка, Бароўскі, Курненін, Зыгмантовіч, Трухан, Пракапенка (Бялоў, 88), Гоцманаў, Пудышаў, Алейнікаў, Гурыновіч (Шышкін, 88), Кандрацьеў.
Праз хвілін 10 праверкі суперніка, мінчукі пачалі дамінаваць у гульні і ўсё часцей атакаваць браму ташкентцаў. У атаку ішлі не толькі нападаючыя, але і паўабаронцы і гульцы задняй лініі. На 14-й хвіліне Гурыновіч зрабіў першы ўдар па браме, але мяч праляцеў крыху вышэй за ашэстак. Праз тры хвіліны ў штрафной плошчы гасцей адбылася вельмі небяспечная сутычка, і брама Імнадзэ толькі цудам засталіся ў недатыкальнасці пасля ўдару Пракапенкі. Тбілісцы адказалі трыма контратакамі, пасля адной з якіх сваю браму ратаваць прыйшлося Вяргеенку.
Мінчукі не збавілі атакі. На 36-й хвіліне Пракапенка прабіў па браме, брамнік тбілісцаў парарваў удар, але Алейнікаў, які ў той гульні выконваў ролю абаронцы, праціснуў мяч у сетку.
1:0 - не той лік, які супакоіў мінчукоў, і каманда працягнула гульню ў атацы. На 41-й хвіліне Алейнікаў зараз ужо з лініі штрафной плошчы нанёс трапны ўдар.
Пасля перапынку госці ўзмацнілі лінію атакі, выпусціўшы замест абаронцы нападаючага Месхі. Ім удалося на нейкі перыяд перахапіць ініцыятыву, але прабіцца праз магутную абарону мінчукоў яны не змаглі.
Вынік сустрэчы 2:0 і мінскае "Дынама" ўмацоўваецца на першым радку турнірнага рэйтынгу.
Фота: www.fc-dynamo.ru