Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА

14.08.2022

7 жніўня 1982 г. мінскае "Дынама" прымала дома "Арарат" з Ерэвана. Праціўнік у турнірнай табліцы да гэтага моманту знаходзіўся адразу за дынамаўцамі, на другім радку.

"Дынама" згуляла такім жа складам, як і папярэдні матч: Вяргеенка, Бароўскі, Курненін, Зыгмантовіч (Шышкін, 46), Трухан, Пракапенка (Мельнікаў, 68), Гоцманаў, Пудышаў, Алейнікаў, Гурыновіч, Кандрацьеў.

Спачатку супернікі нібы прамацвалі адзін аднаго, вышукваючы слабасці ў абароне. А абарона ў ерэванцаў была шматлікая, у ёй і патаналі напады гаспадароў. Госці падоўгу разгульвалі мяч на сваёй палове поля, рэдка пераходзілі ў контратаку. Ужо на першых хвілінах тройчы мог вызначыцца Кандрацьеў. Але недакладнасць форварда і добрая гульня абаронцаў "Арарата" не дазволілі адкрыць лік. На 20-й хвіліне Кандрацьеў атрымаў мяч за некалькі метраў ад брамы ерэванцаў, але вырашыў яшчэ крыху яго падпрацаваць. Гэтага прамаруджвання аказалася дастаткова, і момант быў згублены. Да канца тайма "Дынама" злавіла сваю гульню, і паказала атакуючы, хуткасны футбол. Нажаль, ні адзін з нападаў не прывёў да змены ліка. Побач са штангай праляцеў мяч пасля ўдару Зыгмантовіча, потым такая ж сітуацыя здарылася пасля ўдару Курненіна, Гоцманаву не хапіла імгнення для вырашальнага ўдару. На перапынак каманды пайшлі з нулямі на табло.

Праз пяць хвілін пасля перапынку вызначыцца мог ужо лідэр ерэванскай каманды - Аганесян. З блізкай адлегласці ён небяспечна прабіў галавой, гаспадароў поля выратаваў Вяргеенка, які здолеў перахапіць мяч у ніжнім куце. Канчаткова абудзіліся дынамаўцы прыкладна з 60-й хвіліны. Гульня ажывілася пасля зробленых замен. Замест Зыгмантовіча на полі выйшаў Шышкін, які заняў месца правага абаронцы, а Гоцманаў высунуўся наперад. Яшчэ праз нейкі час Мельнікаў змяніў Пракапенку. Высунуты наперад Гоцманаў дадаў у нападзе вастрыні. Толькі цуд выратаваў гасцей, калі мяч пасля ўдару Алейнікава адбіла штанга.

І вось нарэшце град нападаў дынамаўцаў увянчаўся поспехам. На 74-й хвіліне доўгую перадачу прыняў Кандрацьеў, галавой скінуў мяч Гурыновічу, і той дакладна прабіў у ніжні кут. Аднак усяго праз 3 хвіліны госці адказалі. Аганесян спрытным фінтам здолеў абгуляць двух абаронцаў (Трухана і Бароўскага) каля самай лініі брамы і даў дакладны пас пад удар Роберту Галусцяну, які набягаў.

Апошнія хвіліны мінчукі кінуліся атакаваць, але паспешнасць відавочна шкодзіла дакладнасці. Вынік сустрэчы 1:1, як і ў першым крузе..

Фота: www.fc-dynamo.ru