СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА МАТЧ СУПРАЦЬ "МІНСКА"
Сустрэча 16-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" 7 жніўня і пачнецца ў 18:00.
Галоўным суддзёй на матч мінскага "Дынама" супраць ФК "Мінск" прызначаны Павел Каранец (Жодзіна). Дапамагаць будуць асістэнты суддзі Віктар Фамін (Жодзіна) і Русак Уладзімір (Жодзіна). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Тхагалегаў Міхаіл (Брэст), а інспектарам матчу будзе Юры Дупанаў (Мінск).
Нагадаем, у мінулым сезоне Каранец абслугоўваў два матчы з удзелам мінскага "Дынама": супраць "Энергетыка-БДУ" (22 тур), а таксама супраць гродзенскага "Нёмана" (29 тур). У гэтым сезоне гэта брыгада працавала на матчы супраць мазырскай "Славіі" (3 тур) і на матчы супраць "Гомеля" (7 тур). Ва ўсіх гэтых сустрэчах перамогу атрымлівалі бела-блакітныя.
.