СУДЗЕЙСКАЯ БРЫГАДА НА МАТЧ СУПРАЦЬ "АРСЕНАЛА"
Сустрэча 17-га тура Вышэйшай Лігі-2022 пройдзе на стадыёне "Гарадзея" 14 жніўня і пачнецца ў 19:30.
Галоўным суддзёй на матч мінскага "Дынама" супраць ФК "Арсенал" (Дзяржынск) прызначаны Дзмітры Маркаў (Магілёў). Дапамагаць будуць асістэнты суддзі Сяргей Касавец (Брэст) і Дзяніс Пашкевіч (Брэст). Рэзервовым рэферы на гульню прызначаны Віталі Палтаржыцкі (Чэрвень), а інспектарам матчу будзе Віктар Чэрнік (Гродна).
Дадзеная судзейская брыгада ўпершыню абслужыць матч Вышэйшай Лігі з удзелам нашай каманды.