СТАНЬЦЕ АЎТАРАМ ФІЛЬМА ПРА ЛЕГЕНДУ "ДЫНАМА"!
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная кінастудыя «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ», Беларускі саюз кінематаграфістаў і Фонд памяці Аляксандра Пракапенкі з 5 жніўня 2022 г. па 31 кастрычніка 2022 г. праводзіць конкурс сінопсісаў (сцэнарных заявак) фільма па тэме «Легенды беларускага спорту».
Конкурс праводзіцца ў мэтах:
- адбору сінопсісаў (сцэнарных заявак) для стварэння літаратурнага сцэнарыя і далейшай вытворчасці на яго аснове высокамастацкага фільма ў ігравой форме, прысвечанага легендарнаму беларускаму футбалісту, майстру спорту міжнароднага класа, бронзаваму прызёру Маскоўскай Алімпіяды 1980 года, чэмпіёну СССР 1982 года ў складзе мінскага «Дынама» Пракапенку Аляксандру Цімафеевічу;
- стварэння прывабнага іміджу Рэспублікі Беларусь і беларускага спорту;
- падвышэння мастацкага і творчага ўзроўню сучасных фільмаў;
- міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы кінавытворчасці і ўмацавання беларуска-расійскага культурнага супрацоўніцтва.
Пераможца конкурсу атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 100 (сто) базавых велічынь і права на заключэнне дамовы з кінастудыяй на стварэнне літаратурнага сцэнарыя па сінопсісу (сцэнарнай заяўцы) і перадачу маёмасных правоў на яго выкарыстанне.
Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзенні ў 2022 годзе конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў раздзеле «конкурсы».