СЯРГЕЙ КІСЛЯК - 200 МАТЧАЎ ЗА "ДЫНАМА"
26 жніўня далёкага 2004 года - гэты футбаліст упершыню выходзіць у асноўным складзе мінскага «Дынама» ў матчы супраць аднаклубнікаў з Брэста. 21 жніўня 2022 года - ён праводзіць свой 200-ты матч за мінскае «Дынама»! І гаворка, зразумела, пра нашага капітана Сяргея Кісляка. За яго плячыма 200 матчаў за бела-блакітны клуб.
Сяргей гуляў у складзе сталічнага клуба з 2004 па 2010 гады і затым вярнуўся ў нашыя шэрагі ў пачатку мінулага сезону. 200 матчаў, 48 галоў і 35 галявых перадач - статыстыка Сяргея Віктаравіча ў футболе з літарай "Д" на грудзях
- 164 матчы ў Вышэйшай Лізе
- 16 матчаў у Кубку Беларусі
- 7 матчаў у Лізе Еўропы
- 3 матчы ў Лізе Канферэнцый
- 8 матчаў у Кубку УЕФА
- 2 матчы ў Лізе Чэмпіёнаў