РАМАН БЕГУНОЎ - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МЕСЯЦА
Завершана сумеснае з нашым афіцыйным бэтынг партнёрам Winline галасаванне на званне найлепшага футбаліста ФК «Дынама-Мінск» у ліпені 2022 года. Мы рады паведаміць, што па выніках апытання заўзятараў клуба найлепшым гульцом месяца быў прызнаны абаронца Раман Бегуноў, за якога аддалі свой голас 31% апытаных.
Раман прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах бела-блакітных у ліпені сезону-2022, у чатырох з якіх адгуляў без замен. Адзначым, што футбаліст з'яўляецца адным з лідэраў па колькасці згулянага часу ў сезоне.
Віншуем нашага футбаліста з перамогай у намінацыі Winline-гулец месяца!
Другое месца ў Душана Бакіча за яго аддалі свой голас 25% апытаных. Трэцім стаў Сяргей Кісляк з 20%.