НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СУПРАЦЬ "МІНСКА"
Традыцыйная сумесная акцыя ФК "Дынама-Мінск" і Маладзечанскага мясакамбіната працягваецца. Па выніках кожнай дамашняй гульні трэнерскі штаб вызначае ўладальніка звання "найлепшы гулец матчу". Гэты футбаліст атрымлівае смачны і сытны мясны бокс з тыднёвым запасам мясных снэкаў ад нашага партнёра. Ёсць нагода стаць лепшым!
У сённяшняй сустрэчы з "Мінскам" найлепшым прызнаны нападнік Іван Бахар, які адзначыўся двума галамі ў браму "гараджан". Віншуем і так трымаць!