НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ #ДЫНАМАСЛАВІЯ
Традыцыйная сумесная акцыя ФК "Дынама-Мінск" і Маладзечанскага мясакамбіната працягваецца. Па выніках кожнай дамашняй гульні трэнерскі штаб вызначае ўладальніка звання "найлепшы гулец матчу". Гэты футбаліст атрымлівае смачны і сытны мясны бокс з тыднёвым запасам мясных снэкаў ад нашага партнёра. Ёсць нагода стаць найлепшым!
У сённяшняй сустрэчы з мазырскай "Славіяй" найлепшым прызнаны паўабаронца Арцём Канцавы. Віншуем і так трымаць!