КРОПКА ПРОДАЖУ КЛУБНАЙ АТРЫБУТЫКІ НА МАТЧЫ
Традыцыйна на нашым дамашнім матчы можна знайсці шапік з клубнай атрыбутыкай. На гульні 7 жніўня з "Мінскам" чакаецца папаўненне асартыменту, у тым ліку ў продажы з'явяцца рэтра-значкі, шалікі і, вядома ж, можна будзе набыць форму з лімітаванай рэтра-капсулы, створанай спецыяльна да 95-годдзя клуба.
Фан-зона і намёт у дзень матчу пачынаюць сваю працу з 16:00.
У іншыя дні клубную атрыбутыку можна набыць у нашым афіцыйным фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24). Звяртаем вашу ўвагу: у дзень матчу фан-шоп працаваць не будзе.