Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

КАМАНДЫ АКАДЭМІІ АДПРЫЎЛЯЮЦЦА НА ТУРНІРЫ

03.08.2022

Шэраг дынамаўскіх каманд нашай Акадэміі на працягу найбліжэйшых двух тыдняў адправіцца на міжнародныя турніры. Расказваем больш падрабязна аб спаборніцтвах.

З 14 па 18 жніўня #Дынама2009 адправіцца ў Санкт-Пецярбург, на дзіцяча-юнацкі турнір "Легендарны Кіравец" сярод каманд 2009 года нараджэння. Акрамя падапечных Андрэя Дзятлава, у турніры прымуць удзел каманды акадэмій "Зеніта", "Краснадара", "Растова", "Спартака", "Лакаматыва", "Строгіна", а таксама выхаванцы ФК "Кіравец-Узыходжанне". Па выніках лёсавання нашы хлопцы патрапілі ў групу А і 14 жніўня ў 10:00 згуляюць супраць аднагодкаў з "Лакаматыва". Усе матчы будуць паказаны ў прамым эфіры на Youtube канале ЦФП "Узыходжанне"

Каманда #Дынама2008 прыме ўдзел у міжнародным турніры UTLC Cup-2022. Турнір пройдзе ў Маскве, на стадыёнах "Сапсан-Арэна" і "РЧ Арэна", з 16 па 22 жніўня. Удзельнікамі турніру стануць каманды з Сербіі, Турцыі, Казахстана і Расіі. Уся інфармацыя аб лёсаванні, раскладзе матчаў і трансляцыях гульняў будзе даступна пазней на афіцыйным сайце турніру.

Таксама ў Маскву адправяцца хлопцы з #Дынама2010: выхаванцы Дзмітрыя Чалея згуляюць на адкрытым турніры "Кубак Ігара Акінфеева" сярод юнакоў ад 12 гадоў. Матчы пройдуць з 21 па 24 жніўня. Падрабязная інфармацыя аб кубку таксама будзе абвешчана крыху пазней. 

А #Дынама2012 16 жніўня адправяцца ў Сочы, дзе згуляе на міжнародным турніры "Кубак Сірыус Imsport". У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 15 каманд з Расіі, Сербіі, Казахстана, Узбекістана і Беларусі.

Жадаем нашым выхаванцам удачы на адказных турнірах. Усю аператыўную інфармацыю аб выніках дынамаўскіх футбалістаў можна будзе даведацца ў групе Акадэміі "Дынама-Мінск" Вконтакте.