Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

КАЛЯНДАР МАТЧАЎ "ДЫНАМА-МІНСК" У ЖНІЎНІ

02.08.2022

Сталі вядомы даты і час усіх матчаў асноўнай каманды мінскага "Дынама" на наступны месяц. Больш падрабязна знаёмім вас з бліжэйшымі гульнямі бела-блакітных.

7 жніўня адбудзецца #СталічнаеДэрбі, у рамках якога дынамаўцы прымуць на сваім полі каманду ФК "Мінск". Матч пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" і пачнецца ў 18.00. Не забывайце, што квіткі на гульню ўжо ў продажы і даступныя па спасылцы, а таксама ў нашым фан-шопе.

14 жніўня бела-блакітныя ўпершыню адправяцца на выязны матч супраць дзяржынскага "Арсенала". Сустрэча пройдзе ў добра знаёмай аматарам футбола Гарадзеі (на гарадскім стадыёне) і пачнецца ў 19:30.

21 жніўня мінскае "Дынама" прыме дома мазырскую "Славію". Гульня адбудзецца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", пачатак матчу - 16:00. Аб старце продажу квіткоў, а таксама перадматчавых актыўнасцях будзе паведамлена дадаткова ў бліжэйшы час.

28 жніўня наша каманда згуляе супраць "Белшыны". У заключную нядзелю бела-блакітныя адправяцца ў Бабруйск, дзе ў 16.00 пачнецца матч 19 тура. Пройдзе сустрэча на стадыёне "Спартак".

Таксама нагадваем, што матчы дублюючай каманды мінскага "Дынама" будуць праходзіць на наступны дзень пасля гульняў асноўнага складу (дакладны час і месца правядзення будуць паведамляцца непасрэдна перад гульнямі). 

 

Теги: Сезон-2022