ІВАН БАХАР - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ 16 ТУРА “БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЙ ЛІГІ 2022”
Іван Бахар - найлепшы гулец 16-га тура Вышэйшай Лігі! На рахунку Івана дубль у браму "Мінска". Выніковы лік сустрэчы - 3:1 на карысць нашай каманды. Таксама Іван запісаў у свой актыў 5 удараў і 82% дакладных перадач. У нядзелю наш нападаючы забіў 50-ы гол дынамаўцаў у браму "Мінска" і тым самым умацаваў сваё лідэрства як найлепшы бамбардзір гэтых сустрэч: на яго рахунку 7 мячоў, забітых "гараджанам". Акрамя таго, дубль дапамог Івану стаць лідэрам нашай каманды па колькасці забітых галоў на дадзены момант, а таксама ўвайсці ў топ-5 бамбардзіраў чэмпіянату.
Адзначым, што гэта ўжо другая намінацыя для нашага нападаючага. Упершыню найлепшым гульцом тура Бахар быў прызнаны пасля матчу з БАТЭ. Так трымаць, Іван!