ДЫНАМА-БДУФК - ТРОХРАЗОВЫЯ ЎЛАДАЛЬНІЦЫ КУБКА БЕЛАРУСІ
Сёння наша жаночая каманда "Дынама-БДУФК" заваявала трэці Кубак Беларусі па футболе сярод жаночых каманд - у фінальным матчы падапечныя Юрыя Малеева абгулялі суперніц з ЖФК "Мінск" па пенальці з лікам 5:4. Мы віншуем калектыў і ўвесь трэнерскі штаб з заслужаным трафеем.
Асноўны час гульні завяршыўся без галоў, таксама забіць каманды не здолелі і ў дададзены час. Лёс кубка вырашыла серыя пенальці, у якой нашы #ДаМыДынама рэалізавалі ўсе ўдары, апынуўшыся тым самым мацнейшымі за суперніц.
Такім чынам, за трэці сезон існавання жаночай каманды ў шэрагах нашага клуба, "Дынама-БДУФК" перамагае ў трэцім фінале запар. Нашы віншаванні і так трымаць!