ДЫНАМАША НА БЕГАВОЙ ДАРОЖЦЫ
Нядаўна на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прайшоў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. Прыняла ў ім удзел і наш талісман - ДынаМаша.
У забегу па-за залікам на бегавыя дарожкі выйшлі маскоты спартыўных клубаў, федэрацый і іншых спартыўных арганізацый. Роставым лялькам прапанавалася прабегчы 250 метраў і выявіць самага хуткага. Аднак такога фінішу ніхто не чакаў - у канцы дарожкі маскоты ўзяліся за рукі і разам перасягнулі фінішную рысу - перамагло сяброўства!
ДынаМаша, дарэчы, была адзінай дзяўчынай у гэтым забегу, што не перашкодзіла ёй паказаць сваю фізічную падрыхтоўку.
Забег маскотаў - вашай увазе.