ДАСТАЎКА ЕЖЫ НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" рады паведаміць, што ў дзень матчу супраць "Мінска" 7 жніўня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" будзе магчыма аформіць дастаўку ежы проста на месца на трыбуне або ў vip-ложу.
Для гэтага неабходна зайсці на сайт scopedelivery.by, у пошук увесці "Кафэ стадыён Дынама" і дадаць у кошык жаданыя пазыцыі. Пасля дадання ўвесці нумар тэлефона, на які прыйдзе код. Далей аформіць замову, у каментары да адраса пазначыць: сектар, шэраг, месца і перайсці да аплаты (даступны наяўны або безнаяўны разлік). Кур'ер даставіць замову на працягу 15-20 хвілін. Таксама замову можна аформіць праз дадатак Scope Delivery або па QR-кодзе, які паўсюдна можна будзе знайсці на стадыёне "Дынама".
Жадаем вам прыемнага і камфортнага прагляду матчу! Заўзеем смачна за "Дынама".