АЎТАГРАФСЭСІЯ УЛАДАЛЬНІЦ ЖАНОЧАГА КУБКА БЕЛАРУСІ
На матчы "Дынама-Мінск" - "Мінск" 7 жніўня адбудзецца аўтографсесія ўладальніц Кубка Беларусі-2022, футбалістак з каманды "Дынама-БДУФК". Таксама #ДамыДынама, а менавіта абаронца Настасся Кунцэвіч, нападаючая Крысціна Ціхаводава і галкіпер Кацярына Уласевіч захопяць з сабой Кубак і прадэманструюць яго на фан-зоне перад матчам хлопцаў.
Нагадваем, што статравы свісток у матчы прагучыць у 18:00, а ўваходная брама адкрыецца ў 16:00. Рыхтуем для вас гарачую перадматчавую атмасферу, жадаем вам выдатна правесці вечар нядзелі!